У мэтах экалагічнай асветы і выхавання, а таксама далучэння насельніцтва да аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2013/06/20 № 504 зацверджана Палажэнне аб парадку дзейнасці грамадскіх эколагаў. Дзякуючы гэтаму, кожны добрасумленны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа стаць на абарону навакольнага асяроддзя ў якасці грамадскага эколага і прымаць актыўны ўдзел у прыродаахоўнай справе.
Грамадзяне залічваюцца ў склад грамадскіх эколагаў Мінскай вобласці загадам Старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па прадстаўленні начальнікаў структурных падраздзяленняў камітэта, начальнікаў раённых інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя неабходна звярнуцца ў камітэт або ў раённую (па месцы жыхарства) інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прадаставіць наступныя дакументы:
Ўсе заявы якiя паступілі разглядаюцца, і пасля вывучэння дзелавых і маральных якасцяў кандыдата, а таксама на падставе прадстаўлення начальніка структурнага падраздзялення, грамадзянін можа быць залічаны ў грамадскія эколагі загадам старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Згодна з артыкулам 15.1 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове навакольнага асяроддзя» ад 26 лістапада 1992 г. № 1982- XII грамадскімі эколагамі могуць быць дзеяздольныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выказалі жаданне добраахвотна і бязвыплатна аказваць садзейнічанне Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльным органам у ажыццяўленні дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў.
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь могуць быць вызначаны i iншыя правы грамадскіх эколагаў.
На кожнага грамадскага эколяга заводзіцца рэгістрацыйная картка, у якую ўносяцца:
Кожнаму выдаецца пасведчанне грамадскага эколяга тэрмінам дзеяння на 3 гады з правам падаўжэння.
Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 2013/08/26 № 46 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці грамадскіх эколагаў» зацверджана Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколяга.
Конкурс праводзіцца ў мэтах:
Звяртаем Вашу ўвагу: пры дапамозе дадзенага фармуляру прымаюцца заяўкі толькі ад жыхароў Мінскай вобласці.
Жыхарам горада Мінска можна адправіць папярэднюю заяўку на сайце Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.