Ажыццяўленне ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй дзяржаўнага рэгулявання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Ажыццяўленне кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку за:

выкарыстаннем і аховай нетраў;

аховай і выкарыстаннем вод, у тым ліку за вядзеннем водакарыстальнікамi ўліку здабываемых падземных вод, якія выдаткоўваюцца з паверхневых вод і сцёкавых вод, выбрасываемых ў навакольнае асяроддзе;

аховай атмасфернага паветра і азонавага пласта;

выкананнем заканадаўства ў галіне абыходжання з адходамі;

захаваннем рэжыму аховы і выкарыстання прыродных тэрыторый, якія падлягаюць асаблівай і (або) спецыяльнай ахове, а таксама выкананнем патрабаванняў, устаноўленых нарматыўнымі прававымі актамі ў дачыненні да асабліва ахоўных прыродных тэрыторый;

выкананнем мерапрыемстваў па прадухіленні забруджвання падземных вод пры ўжыванні угнаенняў, эксплуатацыі палёў фільтрацыі, глеістых пляцовак, аб'ектаў захавання адходаў, назапашвальнікаў прамысловых адходаў і іншых патэнцыйных крыніц забруджвання падземных вод;

захаваннем інструкцый і (або) правіл па эксплуатацыі ачышчальных збудаванняў, а таксама водагаспадарчых сістэм і гідратэхнічных збудаванняў і прылад;
выкананнем правілаў рэкультывацыі парушаных зямель;

выкананнем заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя пры будаўніцтве аб'ектаў;

выкананнем мерапрыемстваў па змякчэнні наступстваў і адаптацыі да зменаў клімату;

выкананнем рэжыму ажыццяўлення гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах, а таксама выкананнем патрабаванняў, устаноўленых нарматыўнымі прававымі актамі для водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб'ектаў.

Каардынацыя дзейнасці тэрытарыяльных і іншых падраздзяленняў іншых органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганiзацый у галiне забеспячэння экалагічнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку нетраў.

Узаемадзеянне ў межах сваёй кампетэнцыі з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры вырашэнні прыродаахоўных пытанняў.

Удзел у ажыццяўленні міжнароднага, у тым ліку прыгранічнага, супрацоўніцтва па пытаннях дзейнасці інспекцыі.

Забеспячэнне дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян экалагічнай інфармацыяй, арганізацыя прапаганды экалагічных ведаў, удзел у стварэнні сістэмы экалагічнай асветы, адукацыі і выхавання, узаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі).