Акцыя «Чысты лес» сабрала ў Бярэзінскім раёне амаль 400 чалавек

Сёлетняя акцыя «Чысты лес» сабрала ў Бярэзінскім раёне амаль 400 чалавек, сярод якіх 313 работнікаў лясгаса. Як і кожны год найбольш актыўнымі памочнікамі лесаводаў і ўдзельнікамі акцыі сталі школьнікі, 50 вучняў школ раёна працавалі ў лясных масівах. Далучыліся да акцыі прадстаўнікі мясцовай улады, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Як падкрэсліў, падводзячы вынікі акцыі, намеснік дырэктара ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» па ідэалагічнай рабоце В. Т. Умінскі, работа па навядзенні парадку і аднаўленні лясоў вялася ў кожным лясніцтве Бярэзінскага лясгаса. Усяго ад захламленасці было прыбрана 31,5 кубічных метра лясных масіваў, ліквідавана амаль 30 кубаметраў бытавых адходаў. Знакавымі аб’ектамі падчас акцыі сталі помнік у былой вёсцы Партызанка (Любушанскае лясніцтва), магіла воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Міраслаўка (Брадзецкае лясніцтва), дубы-веліканы ў Любушанскім лясніцтве і геалагічны помнік у вёсцы Мурава (Ушанскае лясніцтва).

Паколькі адна з асноўных мэт акцыі — прыцягненне ўвагі да беражлівых адносін да лесу, у сярэдняй школе № 2 г. Беразіно і Любушанскім ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа праведзены лекцыі аб значэнні лесу для грамадства.

Крыніца «Бярэзінская панарама»

Светлая сторона
Темная сторона
Без засечек
С засечками
Меньше
Больше
Нормально
Широко