Наш адрес:
220034, г. Минск, ул. Захарова, д. 31 (3-й этаж)
Горячая линия:
Дежурный эколог Белгидромета Минприроды Республики Беларусь: +375 (17) 267-55-70 круглосуточно
16 Октября 2018 года

Акцыя «Чысты лес» пройдзе ў Крупскім лясгасе 20 кастрычніка. Асноўная яе мэта — прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны — лесу.

— Адразу заўважу, што наш лясгас штогод накіроўвае значныя сілы і сродкі на навядзенне парадку ў лясным фонду, — заўважыла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Крупскага лясгаса Наталля Камовіч.— Разам з тым, праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і чыгунак, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках па-ранейшаму застаецца актуальнай.

Работнікі лясной гаспадаркі заклікаюць нераўнадушных жыхароў нашага раёна аб’яднаць намаганні і ўнесці свой уклад у навядзенне парадку: добраўпарадкаваць прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю ляснога фонду.

Стаць удзельнікам акцыі зможа кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любо лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Лясгас забяспечыць усіх удзельнікаў акцыі «Чысты лес» неабходным інвентаром.

Крыніца — «Крупскі веснік»

16 Октября 2018 года

Сёлета гэта акція прысвечана Году малой радзімы і, як заўсёды, накіравана на садзейнічанне навядзенню парадку ў лясах і іх добраўпарадкаванню, прыцягненню ўвагі грамадскасці да беражлівых адносін да лесу.

Як і штогод, у ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» зацверджаны план мерапрыемстваў акцыі, створана рабочая група, якая вызначала аб’екты, вырашала пытанні забеспячэння ўдзельнікаў акцыі прыладамі працы, механізмамі і транспартам, стварэння ўмоў бяспечнай працы і інш.

У лясгасе, як адзначыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце В. Т. Умінскі, спадзяюцца на шырокі водгук бярэзінцаў і ўдзел у дабрачыннай акцыі, бо лес — неад’емная частка жыцця кожнага з нас і пра парадак у лясным фондзе павінны клапаціцца мы ўсе разам. Нездарма акцыя «Чысты лес» праводзіцца і з мэтай умацавання сувязей з мясцовым насельніцтвам, навучэнцкай моладдзю, шырокай грамадскасцю.

Крыніца — «Бярэзінская панарама»

16 Октября 2018 года

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый «Упрыгожым Беларусь кветкамі», які праходзіў у Мінскай вобласці з 2 красавіка па 25 верасня.

На працягу гэтага перыяду вучні і педагогі ўстаноў адукацыі дэманстравалі свае веды і ўменні ў галіне ландшафтнага дызайну, а таксама прэзентавалі свае дасягненні ў выглядзе творчых праектаў.

Усяго на абласны этап было прадстаўлена 45 работ у чатырох намінацыях — «Лепшы вучэбна-вопытны ўчастак», «Рэгулярны кветнік», «У нагу з часам», «Як у YouTube. Парады юнага фларыста».

У ліку пераможцаў і бярэзінцы. Вучнёўскі калектыў СШ № 2 горада Беразіно пад кіраўніцтвам настаўніцы геаграфіі Людмілы Мяфодзьеўны Макарэвіч адзначаны дыпломамі першай і другой ступеняў.

Поўную версію чытайце ў № 78 газеты «Бярэзінская панарама» за 17 кастрычніка.

Крыніца — «Бярэзінская панарама» 
Светлая сторона
Темная сторона
Без засечек
С засечками
Меньше
Больше
Нормально
Широко