Згодна з распараджэннем Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта з 1 кастрычніка распачынаецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.
Па сутнасці, навядзенне парадку і добраўпарадкаванне не спыняюцца круглы год, месячнік жа, як генеральная ўборка, узмацняе і актывізуе работу, прымушае звярнуць больш пільную ўвагу на навядзенне належнага парадку.
Складзены канкрэтны план мерапрыемстваў, у ліку асноўных работ падчас месячніка ўборка смецця і ліквідацыя несанкцыя- наваных звалак, навядзенне парадку на тэрыторыях вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, уздоўж дарог і ў лясных масівах, у населеных пунктах і гэтак далей.
Убаку ад месячніка не павінен застацца ні адзін працоўны калектыў, ні адзін жыхар раёна. Восень, гэтак жа як і вясна, — час уладкавання сваіх падворкаў, а таксама грамадскіх месцаў — вуліц, паркаў і сквераў, грамадзянскіх могілак, помнікаў і абеліскаў і інш.
Толькі дзякуючы агульным намаганням наш горад, вёскі зменяць свой знешні выгляд, стануць больш чыстымі і прывабнымі.