Пагадзіцеся, што пасля доўгай зімы мы засумавалі па сонцу і цяплу, таму і радуемся кожнаму зялёнаму расточку. І, бясспрэчна, асабліва шмат радасці дастаўляюць нам першыя вясеннія кветкі – пралескі. Раннецвітучыя расліны – упрыгожанне нашых вясенніх лясоў, але колькасць іх няўхільна скарачаецца. Таму цяпер асабліва востра паўстае праблема іх аховы.
Вось што нам расказала галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ніна КРАСЬКО: – Да месца адзначыць, што да першацветаў адносяцца расліны, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Пакуль гэта толькі дзесяць відаў: раўнаплоднік пылюшнікавы, сон расчынены (сон-трава), сон лугавы, чубатка пустая, чубатка прамежкавая, фіялка багнавая, медуніца вуз- калістая, медуніца мякенькая, гусіная цыбуля пакрывальцавая і чарамша. Акрамя гэтага, ёсць віды са Спіса раслін і грыбоў, якія маюць патрэбу ў прафілактычнай ахове, бо пры масавым знішчэнні яны могуць папоўніць шэрагі чырванакніжнікаў. Самыя вядомыя з іх: пралеска высакародная, першацвет высокі, воўчнік звычайны, белакапытнік гібрыдны, падснежнік беласнежны.
Першацветы вельмі ўразлівыя расліны, паколькі яны расцвітаюць першыя і жывуць усяго два-тры тыдні. За гэты кароткі перыяд ім патрэбна паспець назапасіць насенне на наступны год, пакуль не заглушыць трава. А масавы збор першацветаў падрывае колькасць іх папуляцый і здольнасць да вегетацыі. Яны не паспяваюць размножыцца. Таму не трэба ўвогуле чапаць першацветы. Ёсць жа шмат садовых кветак, а першацветамі любуйцеся ў прыродзе.
З сярэдзіны красавіка да канца мая на рынках можна сустрэць свежую чарамшу – вострую зеляніну, якая мае знешнюю падобнасць з ландышам і па смаку на- гадвае часнок. Аднак не ўсе ведаюць, што чарамша, або медзведжая цыбуля, рэдкая расліна, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі (яшчэ ў 1962 годзе), і яе збор забаронены. Менавіта неабмежаваны збор на- сельніцтвам і вытоптванне прывялі да скарачэння месц росту данага віду раслін.
Яшчэ раз напамінаем, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» забараняюцца самавольныя канфіскацыі і перасадкі дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу, з асяроддзя іх росту, іх незаконны абарот, а таксама выдаленне і ўчыненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да іх гібелі, скарачэння колькасці або парушэння асяроддзя іх росту. За парушэнне гэтых патрабаванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 15.8 Кодэкса аб адміністрацыйных пра- вапарушэннях і караюцца штрафнымі санкцыямі ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. У выпадку продажу дзікарослай цыбулі мядзведжай ці іншых раслін-чырванакніжнікаў прымяняецца артыкул 12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях (парушэнне правіл гандлю), які цягне накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь.
Крынiца: часопiс «Крупскi веснiк»