Минский областной комитет
природных ресурсов
и охраны окружающей среды
Закрыть
+375 (17) 375 54 54 / тел.
+375 (17) 397 49 57 / факс
09.00 - 18.00 / ПН-ПТ
Перерыв: 13.00-14.00
Выходной: СБ, ВС
Рус  Бел  Eng 

На Крупшчыне праводзяць абследаванні месцаў і зон адпачынку на водных аб’ектах

20.08.2018 | Новости районных инспекций
На Крупшчыне праходзіць акцыя "Адпачынак без шкоды прыроды" разам з гэтым праводзяцца кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па абследаванні месцаў і зон адпачынку на водных аб’ектах, у заказніках, а таксама па папярэджанні парушэнняў грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства падчас наведвання месцаў і зон адпачынку ля вадаёмаў, заказнікаў, аматарскага рыбалоўства.

Вось што расказвае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый БЯЛАЎСКІ:

– Адразу хачу заўважыць, што, адпачываючы на прыродзе, варта выконваць зусім нескладаныя правілы. Па-першае, трэба адпачываць у спецыяльна ўладкаваных месцах. На Крупшчыне гэта зоны адпачынку «Шып», «Панская купальня», «Залаты рог», «Гузовіна», «Камсамольскі бераг», «Выспа» і іншыя. Падчас адпачынку на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях неабходна захоўваць іх рэжым аховы і выкарыстання. Паркаваць машыну трэба ў вызначаным для гэтага месцы або не бліжэй 30 м ад берагавой лініі. Варта таксама напомніць, што мыццё машын у межах водаахоўных зон не дапускаецца.
І яшчэ. Хочацца звярнуцца да адпачываючых, каб яны не разводзілі вогнішчы ў забароненых месцах, не секлі і не знішчалі расліннасць, не наносілі шкоду жывёле і раслінам, не чапалі мурашнікаў, гнёзды, норы і іншае жыллё дзікай жывёлы. І галоўнае – убіралі за сабой смецце.

На жаль, даводзіцца канстатаваць, што многае з названых правіл не выконваецца або проста ігнаруецца. Толькі апошнім часам падчас маніторынгу месц масавага адпачынку на вадаёмах складзена 28 пратаколаў. І, да месца адзначыць, не на крупчан, а на тых, хто прыязджае на Сяляву з іншых гарадоў краіны. Два чалавекі панеслі спагнанне за распальванне вогнішча ў неўстаноўленых месцах, пяць пратаколаў складзена за парушэнне арт. 10.2 КоАП за адсутнасць дазволу на спецводакарыстанне. Столькі ж пратаколаў складзена і па арт. 15.51 ч. 2 «Парушэнне рэжыму ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ў водаахоўных зонах або прыбярэжных палосах».

І найбольшая колькасць пратаколаў за летнія месяцы – ажно 25 – складзена на грамадзян за парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбаводства. А гэта ўжо арт. 15.35.3 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Каб не быць галаслоўнымі, усе гэтыя факты суправаджаюцца фотаматэрыяламі. Аб выяўленых парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства, выдадзеных прадпісаннях і колькасці віноўных асоб, устаноўленых фактах прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю інфармуецца Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Вывад з гэтага адзін: ідзеш альбо едзеш на прыроду – не шкодзь ёй!

Крынiца: газета «Крупскi веснiк»
Наверх