Минский областной комитет
природных ресурсов
и охраны окружающей среды
Закрыть
+375 (17) 375 54 54 / тел.
+375 (17) 397 49 57 / факс
09.00 - 18.00 / ПН-ПТ
Перерыв: 13.00-14.00
Выходной: СБ, ВС
Рус  Бел  Eng 

Да прылёту шпакоў з выраю вучні школ Крупскага раёна падрыхтавалі цёплы прыём

15.04.2019 | Новости районных инспекций

Апошнім часам многія заўважаюць, як у наваколлі горада і ў сельскіх населеных пунктах папаўняецца хаткамі-шпакоўнямі і сінічнікамі «жылы птушыны фонд». І ў гэтым важным экалагічным праекце удзел прымаюць навучэнцы школ раёна.

На бягучым тыдні падведзены вынікі ІІІ раённага экалагічнага конкурсу «Казачны палац». Нагадаем, што яго арганізатарамі выступаюць упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і эколага-патрыятычны клуб «Спадчына».

– Галоўная мэта конкурсу – выхаванне любові і павагі да роднага краю, папулярызацыя экалагічных ведаў сярод вучняў, прыцягненне іх да прыродаахоўнай дзейнасці, – адзначыла метадыст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Вікторыя Зінькевіч. – Хочацца заўважыць, што да вырабу домікаў вучні падышлі творча і адказна, і многія з іх прыцягваюць увагу сваёй прыгажосцю і арыгінальнасцю. Самі бачыце, якія адмысловыя шпакоўні будуць змешчаны зараз на дрэвах па шашы непадалёк ад заправачнай станцыі.

Варта заўважыць, што конкурс праводзіўся ў два этапы. На першым – школьным – на ўроках працы ў майстэрнях вучням не даводзілася сумаваць. На раённы этап конкурсу ад кожнай установы адукацыі трэба было прадаставіць работы ў намінацыях «Кожнаму шпаку па палацу» і «Усім сініцам па камфортных дамах».

Перад тым, як развесіць домікі для птушак на дрэвах, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Бялаўскі сказаў, што сёння вучням 10 «А» класа раённай гімназіі даверана важная місія – запрасіць птушак на наваселле, уручыўшы ім «ключы» ад кватэр. І гэта было зроблена пасля правядзення экалагічнай віктарыны. Пасля падвядзення яе вынікаў Валерый Бялаўскі ўручыў школьнікам маляўнічы плакат «Асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі Мінскай вобласці».


Пакуль хлопчыкі замацоўвалі на дрэвах шпакоўні і сінічнікі, Вікторыя Зінькевіч назвала нам пераможцаў:

– У раённым конкурсе «Казачны палац» прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх сярэдніх школ, а гэта 145 вучняў. У намінацыі «Кожнаму шпаку па палацу» Дыплом І ступені прысуджаны Вікторыі Шыдлоўскай з Абчугскай СШ, два Дыпломы ІІ ступені – Даніілу Лапарэвічу з СШ № 3 г. Крупкі і Глебу Бядрыцкаму з Хацюхоўскай СШ, тры Дыпломы ІІІ ступені – Паўлу Шарбану з Ухвальскай СШ, Ілью Галавацкаму і Івану Бокаву з Абчугскай СШ. Намінацыя «Усім сініцам па камфортных дамах» выявіла наступных пераможцаў: першае месца прысуджана Даніілу Лапарэвічу з СШ № 3 г. Крупкі (Дыплом І ступені), два другія падзялілі Андрэй Цэхавы з СШ пасёлка Крупскага і Мацвей Жораў з СШ № 3 г. Крупкі (Дыпломы ІІ ступені), два трэція – Антон Калоцін з СШ № 3 г. Крупкі і Дзяніс Батун з СШ пасёлка Крупскага (Дыпломы ІІІ ступені).

Крынiца: сайт "Крупскi веснiк"

Наверх