У рамках мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі раённае аб’яднанне прафсаюзаў у мінулую пятніцу арганізавала выезд членаў шэрагу калектываў горада для добраўпарадкавання тэрыторыі вакол святой крыніцы, што размешчана ў в. Крупа. Гэты аб’ект ужо не першы год з’яўляецца месцам калектыўнай работы прадстаўнікоў розных арганізацый і ўстаноў Бярэзіншчыны.
— На гэты раз, у сёлетні першы выезд, нас сабралася 14 чалавек, — расказвае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан. – Навядзенне парадку будзем працягваць тут і надалей, бо аб’ём работы вялікі. Такім чынам, мы падтрымалі ініцыятыву раённага выканаўчага камітэта — штотыднёва наладжваць “чыстыя пятніцы” і заклікаем іншых бярэзінцаў пераймаць наш прыклад. Пагадзіцеся, што за час правядзення аднаго толькі суботніка выканаць увесь аб’ём работ па навядзенні парадку нерэальна. Таму – даеш “чыстыя пятніцы”!
Крынiца: сайт "Бярэзiнская панарама"