Минский областной комитет
природных ресурсов
и охраны окружающей среды
Закрыть
+375 (17) 294 44 54 / тел.
+375 (17) 294 34 95 / факс
08.00 - 17.00 / ПН-ПТ
Перерыв: 13.00-14.00
Выходной: СБ, ВС

Віншаванне Андрэя Худыка з нагоды Дня аховы навакольнага асяродзя

05.06.2018 | Новости
Дарагія сябры, калегі!

Паважаныя суайчыннікі і госці нашай Беларусі!

Шчыра віншую вас з цудоўным святам — Днём аховы навакольнага асяроддзя!

Гэта свята аб'ядноўвае  работнікаў прыродаахоўных ведамстваў, прамысловых эколагаў, прадстаўнікоў грамадскіх экалагічных арганізацый, навукоўцаў, педагогаў і ўсіх неабыякавых людзей у нашай краіне. 

Дзень аховы навакольнага асяроддзя з'яўляецца напамінам пра тое, што мы самі адказныя за экалагічную бяспеку нашай роднай Беларусі, захаванасць яе ўнікальнай прыроды, чысціню шматлікіх рэк і азёр, лясоў і палёў, за будучыню нашых дзяцей.

Хачу выказаць падзяку эколагам-прафесіяналам і абаронцам навакольнага асяроддзя, жыхарам вялікіх гарадоў і маленькіх вёсак за неабыякавасць і клопат пра наш агульны дом.

Няхай гэтае свята будзе адзначана радасцю і бадзерым настроем, а таксама стане сімвалам дабра і росквіту. 

Разам мы зробім прыроду нашага роднага краю яшчэ больш прыгожай і багатай, што паспрыяе душэўнаму камфорту, моцнаму здароўю і дабрабыту людзей. 

Крынiца: сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь