Минский областной комитет
природных ресурсов
и охраны окружающей среды
Закрыть
+375 (17) 375 54 54 / тел.
+375 (17) 397 49 57 / факс
09.00 - 18.00 / ПН-ПТ
Перерыв: 13.00-14.00
Выходной: СБ, ВС
Рус  Бел  Eng 

Журналисты побывали на полигоне твердых коммунальных отходов

26.09.2018 | Новости районных инспекций
За студзень-жнівень на палігон цвёрдых камунальных адходаў ля Маладзечна было вывезена каля 27 тысяч тон смецця. Такім чынам, за месяц сюды трапляе такая колькасць адходаў, якой можна запоўніць алімпійскі стадыён. Між тым аб’ём другасных рэсурсаў, якія незваротна выводзяцца з абароту, ёсць магчымасць скараціць. Для гэтага трэба пабудаваць станцыю па сартаванні смецця. І такі праект існуе.

Журналисты побывали на полигоне твердых коммунальных отходов
Каб больш дасканала разабрацца ў сітуацыі, разам з начальнікам раённай інспекцыі па ахове прыроды Уладзіславам Чарновым накіроўваемся на палігон. 

— На Маладзечаншчыне шмат робіцца па навядзенні парадку на зямлі і рацыянальным абыходжанні з адходамі, — адзначае субяседнік. – На прадпрыемствах і ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы наладжана сістэма раздзельнага збору смецця, закрыты 70 палігонаў для захоўвання адходаў. Доля другасных матэрыяльных рэсурсаў, якія вяртаюцца ў гаспадарчы абарот, перавысіла 20 працэнтаў. Аднак сама тэхналогія абыходжання з адходамі ўстарэла і ўжо не адпавядае рэаліям часу. Значнай колькасцю смецця, якое вывозіцца на палігон, можна распарадзіцца больш рацыянальна.

І вось наш аўтамабіль заехаў на тэрыторыю палігона. Раз-пораз сюды пад’язджаюць смеццявозы. Вакол бачныя сапраўдныя залежы выкарыстанай поліэтыленавай плёнкі, разбітая мэбля, вянкі з могілак…

— Як бачыце, палігон імкліва расце ўвысь і ўшыр, — заўважыў начальнік раённай інспекцыі па ахове прыроды. — Ён наступае на лясныя масівы. Калі пляцоўка будзе запоўнена, яе закрыюць трохметровым пластам грунту, а зверху пасадзяць лес. Тады ўзгорак будзе бачны здалёк. Ці патрэбна гораду такая «славутасць»?

Уладзіслаў Чарноў падкрэсліў, што значную частку (да 70 працэнтаў) другасных рэсурсаў, якія тут хаваюць, можна паўторна выкарыстаць. Ад гэтага выйграюць і раён, і суб’екты гаспадарання. Праект сартавальнай станцыі якраз і прадугледжвае больш глыбокую ступень раздзялення адходаў.

Так, уся драўніна будзе перапрацоўвацца на спецыяльнай драбілцы. Потым яна стане палівам у кацельнях. Сучасная тэхналогія дазволіць выбіраць больш шкла, металу, макулатуры… Такія лініі дзейнічаюць у Гродне і Брэсце. Яны паказалі сваю эфектыўнасць.

— Пры запуску станцыі патрэба ў палігоне не знікне. Аднак запаўняцца ён будзе марудна. Такім чынам, пытанне складзіравання смецця вырашыцца на многія дзесяцігоддзі наперад, — заўважыў эколаг.

Уладзіслаў Віктаравіч паказаў пляцоўку, адведзеную пад станцыю па сартаванні цвёрдых камунальных адходаў. Яна займае 14 гектараў і непасрэдна прымыкае да палігона. Яе адвод быў узгоднены з Прэзідэнтам краіны. Кошт будаўніцтва аб’екта – каля 3 мільёнаў рублёў. Разлічаны ён на перапрацоўку 50 тысяч тон смецця за год. Цяпер ідзе пошук інвестараў.

Патрэбная сума, канешне, значная. Аднак гэта будуць інвестыцыі ў здаровае навакольнае асяроддзе, будучыню раёна, экалагічную бяспеку. Хочацца спадзявацца, што праект рэалізуюць.   

Крынiца: сайт "Маладзечанская газета"
Наверх