Минский областной комитет
природных ресурсов
и охраны окружающей среды
Закрыть
+375 (17) 294 44 54 / тел.
+375 (17) 294 34 95 / факс
08.00 - 17.00 / ПН-ПТ
Перерыв: 13.00-14.00
Выходной: СБ, ВС

Распачынаецца месячнік па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні

01.10.2018 | Новости районных инспекций
Згодна з распараджэннем Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта з 1 кастрычніка распачынаецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

Па сутнасці, навядзенне парадку і добраўпарадкаванне не спыняюцца круглы год, месячнік жа, як генеральная ўборка, узмацняе і актывізуе работу, прымушае звярнуць больш пільную ўвагу на навядзенне належнага парадку.

Складзены канкрэтны план мерапрыемстваў, у ліку асноўных работ падчас месячніка ўборка смецця і ліквідацыя несанкцыя- наваных звалак, навядзенне парадку на тэрыторыях вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, уздоўж дарог і ў лясных масівах, у населеных пунктах і гэтак далей.

Убаку ад месячніка не павінен застацца ні адзін працоўны калектыў, ні адзін жыхар раёна. Восень, гэтак жа як і вясна, — час уладкавання сваіх падворкаў, а таксама грамадскіх месцаў – вуліц, паркаў і сквераў, грамадзянскіх могілак, помнікаў і абеліскаў і інш.

Толькі дзякуючы агульным намаганням наш горад, вёскі зменяць свой знешні выгляд, стануць больш чыстымі і прывабнымі.

Крынiца: сайт газеты "Бярэзiнская панарама"