Минский областной комитет
природных ресурсов
и охраны окружающей среды
Закрыть
+375 (17) 375 54 54 / тел.
+375 (17) 397 49 57 / факс
09.00 - 18.00 / ПН-ПТ
Перерыв: 13.00-14.00
Выходной: СБ, ВС
Рус  Бел  Eng 

На шляху добраўпарадкавання

14.04.2018 | Новости районных инспекций
Чысцiней патрэбна планамерна займацца, вучыць шанаваць зробленае – такая думка прагучала падчас работы членаў упаўнаважанай групы Мінаблвыканкама па кантролі за навядзеннем парадку на зямлі, якія наведалі ўчора наш раён.

Планавыя выезды рэйдавых груп па даручэнні кіраўніка Міншчыны ладзяцца на працягу бягучага тыдня па ўсіх кутках цэнтральнага рэгіёну. Валожыншчына – не першая ў спісе, таму інспектары ўжо напрацавалі канкрэтную базу і маюць з чым параўнаць стан добраўпарадкавання на аб’ектах. У іх лік уваходзяць тэрыторыі сельгаспрадпрыемстваў, месцы масавага адпачынку людзей, прыдарожныя палосы, кар’еры і мініпалігоны для збору смецця, і, вядома ж, грамадскія могілкі.

У Год малой радзімы пытанні навядзення парадку на зямлі набываюць асаблівае значэнне. І да іх, па агульным меркаванні ўдзельнікаў рэйдавай групы, на Валожышчыне адносяцца ў цэлым сур’ёзна і адказна. На карысць гэтага сведчыць мноства зробленых фотаздымкаў. Спраўджваецца прыказка: “Чыста не там, дзе ўбіраюць, а там, дзе не смецяць”. Без парушэнняў функцыянуюць малочна-таварныя фермы раёна. Да стану і ўтрымання прамысловага кар’ера каля вёскі Сакаўшчына, дзе вядзецца здабыча пяску для рэканструкцыі трасы М6, таксама не было заўваг. Дастаткова чыста і прыбрана на тэрыторыях мехдвароў гаспадарак, адказныя людзі сочаць за складзіраваннем шын і металалому ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства і прымаюць усе меры для найбольш хуткага выпраўлення “нестандартных” сітуацый.

Тым не менш, “лыжка дзёгацю” ўсё ж знайшлася. І як раз там, дзе варта было яе чакаць у перыяд праходжання хрысціянскіх свят – на могілках. Перапоўненыя кантэйнеры на пляцоўках і смецце побач з імі зафіксаваны на месцах апошняга спачыну ля вёсак Гародзькі, Вялікае Запруддзе і Лоск на тэрыторыі Гародзькаўскага сельсавета. Як паказвае практыка, аднаго кантэйнера яўна недастаткова для таго, каб усе жадаючыя змаглі своечасова і ў поўнай меры скарыстацца паслугамі жылкамунгаса па вывазе рэшткаў расліннасці і памінальных атрыбутаў. На некаторых такіх аб’ектах кіраўніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі выдадзені рэкамендацыі і па прывядзенні ў належны стан агароджы.

Несанкцыянаваны сметнік быў выяўлены таксама непадалёк вёскі Пунішча вышэйзгаданага сельсавета. Размешчаны ён на сельскагаспадарчых землях ААТ “Лоск”, таму яго пытаннем яго ліквідацыі ўжо займаецца кіраўнік сельгаспрадпрыемства. Яшчэ адзін невялікі ачаг неахайнасці быў выяўлены ў зялёных насаджэннях на прыдарожнай паласе каля прыпыначнага пункта “Аўгустова”.

“Увогуле, уражанні пасля наведання раёна станоўчыя, – падзялілася думкамі кіраўнік групы – супрацоўнік Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кацярына Нясцюк. – некаторыя парушэнні ёсць, але яны аператыўна выпраўляюцца”. І гэта цалкам станоўчая тэндэнцыя. Клапаціцца пра навакольнае асяроддзе, утрымліваць у парадку двары, дамы, гарады і пасёлкі, не смеціць – справа кожнага чалавека. У жаданні чыць у чысціні і прыкладаць для гэтага пасільныя намаганні і заключаецца выкананне аднаго з асноўных абавязкаў грамадзяніна перад сваёй малой радзімай. А зробленае становіцца добрым прыкладам для ўсіх, хто спасцігае немудрагелістую навуку ствараць хараство…

В порядке содержится кладбище 1-й Мировой войны возле деревни Богданово:

В порядке содержится кладбище 1-й Мировой войны возле деревни Богданово.JPG

Поддерживают красоту на усадьбе жители деревни  Богданово:

Поддерживают красоту на усадьбе жители деревни Богданово.JPG

 Порядок на промкарьере возле д. Саковщина:

Порядок на промкарьере возле д Саковщина.JPG

Сяргей САДОЎСКІ,фота аўтара

Наверх