Минский областной комитет
природных ресурсов
и охраны окружающей среды
Закрыть
+375 (17) 294 44 54 / тел.
+375 (17) 294 34 95 / факс
08.00 - 17.00 / ПН-ПТ
Перерыв: 13.00-14.00
Выходной: СБ, ВС

Добрыя справы

05.05.2018 | Новости районных инспекций
У прыватнасці, работнікі рэспубліканскага заказніка «Сялява», райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Худавецкай СШ, Крупскага лясгаса прыводзілі ў парадак зоны ад- пачынку «Панская купальня», «Залаты рог», «Шып», убіралі берагавую лінію возера Сялява і экалагічную сцяжынку ў вёсцы Прошыка. – Пытанням навядзення парадку на зямлі ў нас удзяляецца сур’ёзная ўвага, – адзначыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Бялаўскі. – Абвяшчэнне 2018-га Годам малой радзімы вельмі важна і актуальна, бо неабходна забяспечыць парадак ва ўсіх кутках Крупшчыны – на дарогах, у палях, лугах, лясах, у вялікіх і малых населеных пунктах. 

Глабальная экалагічная кампанія «Уладкуем малую радзіму», абвешчаная Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прымеркавана да Года малой радзімы і праходзіць у перыяд з красавіка да кастрычніка 2018 года i з’яўляецца адным з мерапрыемстваў рэспубліканскага плана па навядзенні парадку на зямлі. Яе мэта – аб’яднаць у гэтай добрай справе як мага больш жыхароў Беларусі. Хацелася б, каб кожны зрабіў свой унёсак у добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

Крынiца: часопiс «Крупскi веснiк»