Мінскі абласны камітэт
прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя
Закрыць
+375 (17) 375 54 54 / тэл.
+375 (17) 397 49 57 / факс
09.00 - 18.00 / ПН-ПТ
Перапынак: 13.00-14.00
Выхадны: СБ, НД
Рус  Бел  Eng 

Акцыя «Чысты лес» пройдзе ў Бярэзінскім раёне 19 кастрычніка

16.10.2019
Рэспубліканская добраахвотная акцыя пад такой назвай пройдзе ў Беларусі 19 кастрычніка. Удзел у ёй прымуць і бярэзінцы. Далучыцца да акцыі могуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходна звярнуцца непасрэдна ў Бярэзінскі лясгас па нумары тэлефона 66-888 ці ў любое з яго лясніцтваў.

Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе прымеркавана да Года малой радзімы. На працягу яе валанцёры змогуць дапамагчы лясгасам у ліквідацыі несанкцыянаваных звалак у лясных масівах каля аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў. Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам масавага адпачынку людзей, а таксама добраўпарадкаванню памятных аб’ектаў.
Навядзём парадак у лесе талакою!

Крынiца: сайт "Бярэзiнская панарама"
Наверх