Мінскі абласны камітэт
прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя
Закрыць
+375 (17) 294 44 54 / тэл.
+375 (17) 294 34 95 / факс
09.00 - 18.00 / ПН-ПТ
Перапынак: 13.00-14.00
Выхадны: СБ, НД
Рус  Бел  Eng 

У мэтах экалагічнай асветы і выхавання, а таксама далучэння насельніцтва да аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2013/06/20 № 504 зацверджана Палажэнне аб парадку дзейнасці грамадскіх эколагаў. Дзякуючы гэтаму, кожны добрасумленны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа стаць на абарону навакольнага асяроддзя ў якасці грамадскага эколага і прымаць актыўны ўдзел у прыродаахоўнай справе.

Як стаць грамадскім эколагам Мінскай вобласці?

Грамадзяне залічваюцца ў склад грамадскіх эколагаў Мінскай вобласці загадам Старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па прадстаўленні начальнікаў структурных падраздзяленняў камітэта, начальнікаў раённых інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя неабходна звярнуцца ў камітэт або ў раённую (па месцы жыхарства) інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прадаставіць наступныя дакументы:

  • заява кандыдата ў грамадскія эколагі на імя старшыні Мiнскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  • характарыстыка з месца працы (навучання) або месца жыхарства, дзе ўказваецца, якімі ведамі і вопытам у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў валодае кандыдат у грамадскія эколагі;
  • дзве фатаграфіі 3 × 4 (каляровыя).

Ўсе заявы якiя паступілі разглядаюцца, і пасля вывучэння дзелавых і маральных якасцяў кандыдата, а таксама на падставе прадстаўлення начальніка структурнага падраздзялення, грамадзянін можа быць залічаны ў грамадскія эколагі загадам старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Згодна з артыкулам 15.1 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове навакольнага асяроддзя» ад 26 лістапада 1992 г. № 1982- XII грамадскімі эколагамі могуць быць дзеяздольныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выказалі жаданне добраахвотна і бязвыплатна аказваць садзейнічанне Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльным органам у ажыццяўленні дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў.

Грамадскія эколагi маюць права:

  • аказваць садзейнічанне Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльным органам у правядзенні прыродаахоўных мерапрыемстваў;
  • ўдзельнічаць у распаўсюдзе экалагічнай інфармацыі;
  • аказваць садзейнічанне Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльным органам у прапагандзе і выхаванні ў грамадзян беражлівага стаўлення да прыроды, павышэнні іх экалагічнай культуры.

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь могуць быць вызначаны i iншыя правы грамадскіх эколагаў.

Грамадскія эколагi абавязаны:

  • ведаць заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў і выконваць яго патрабаванні;
  • паведамляць пра факты парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь або яго тэрытарыяльныя органы;
  • даваць справаздачу аб праведзенай рабоце перад тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

На кожнага грамадскага эколяга заводзіцца рэгістрацыйная картка, у якую ўносяцца:

  • пашпартныя дадзеныя;
  • дата нараджэння;
  • хатні адрас і кантактны тэлефон.

Кожнаму выдаецца пасведчанне грамадскага эколяга тэрмінам дзеяння на 3 гады з правам падаўжэння.

Конкурс на лепшага грамадскага эколяга

Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 2013/08/26 № 46 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці грамадскіх эколагаў» зацверджана Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколяга.

Конкурс праводзіцца ў мэтах:

  • прапаганды ведаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання і фарміравання экалагічнай культуры;
  • захавання і аднаўлення прыроднага асяроддзя, рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання прыродных рэсурсаў;
  • павышэння эфектыўнасці работы грамадскіх эколагаў па ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў;
  • вывучэння і распаўсюджвання перадавога вопыту работы грамадскіх эколагаў;
  • маральнага і матэрыяльнага стымулявання грамадскіх эколагаў.

Падаць заяўку на залiк ў склад грамадскіх эколагаў Мінскай вобласці:

Звяртаем Вашу ўвагу: пры дапамозе дадзенага фармуляру прымаюцца заяўкі толькі ад жыхароў Мінскай вобласці.

Жыхарам горада Мінска можна адправіць папярэднюю заяўку на сайце Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Стаць грамадскім эколагам

 
Ваша iмя*
E-mail*
Тэлефон*
Для зваротаў жыхароў Мінскай вобласці, выберыце, калі ласка, раён, у якім вы жывяце*
ЧАМУ Я ХАЧУ БЫЦЬ ГРАМАДСКІМ ЭКОЛАГАМ*
   

* - Абавязковыя палі


Наверх